epub
 
падключыць
слоўнікі

Артур Вольскі

Еднасць

Даўгава.

Заходняя Дзвіна.

Плынь адна.

І шлях адзін — сукупны.

Двух братоў-народаў даўніна.

Дзвюх сясцёр-рэспублік

дзень наступны.

 

Звеку

хваля Даўгавы-Дзвіны,

кайданы зімовыя раскуўшы,

як калыскі, гойдала чаўны

мужных крывічоў,

суровых куршаў.

 

Смерць і гора сеяла вайна.

І тады, у ворага ў палоне,

усё ж паіла Даўгава-Дзвіна

прытамлёных партызанскіх коней.

 

І цяпер, нібыта спарышы,

што з’ядналі долю без прымусу,

Даўгаву шануюць латышы,

як Дзвіну шануюць беларусы.