epub
 
падключыць
слоўнікі

Артур Вольскі

Сердалікі

Сердалікі —

сонца блікі —

мора меле.

Як заўжды,

наплыў вялікі

ў Кактэбелі.

Упацела

млеюць целы

па ўсім пляжы,

покуль вечар

скалаў плечы

не абляжа.

Крэмам маж,

каб не звуглела

ўшчэнт аблічча...

А на пляж

сыходзіць ціша

пагранічча.

І на моры,

дзе ў прасторы —

змрок суцэльны,

сердалікам

тлее клоцік

карабельны.