epub
 
падключыць
слоўнікі

Артур Вольскі

Скульптар

На выстаўцы работ Заіра Азгура

А талент скульптара —

як талент бога.

Не жартам я кажу. І не на здзек.

З умятай гліны,

быццам бы з нічога,

ўзнікае паступова чалавек.

 

І вось —

жыццё пульсуе ў кожнай рысе.

Нос. Вочы. Вусны. У барознах лоб.

На выстаўку прыходзь.

І падзівіся

плеядзе вартых намяці асоб.

 

Як бог,

вяртае скульптар

беззваротнасць,

замешваючы гліну на вадзе.

Ён шчодра дорыць іншым бессмяротнасць

і сам

да бессмяротнасці

ідзе.