epub
 
падключыць
слоўнікі

Артур Вольскі

Што было б?..

За акном зімовая зара

у счарнелым голлі дагарае.

Незайздросны лёс правадыра,

што хваробай скуты памірае.

 

Ён і сам падобны да зары.

Запаліў

на светлы дзень

надзеі

і сыходзіць...

Моўчкі дактары

сочаць,

як няўмольна халадзее

неахопна велізарны лоб...

 

Вось і ўсё.

А быў — зусім пачатак.

Як жа разгадаць нам,

што было б,

каб ён жыў хаця б яшчэ з дзесятак?