epub
 
падключыць
слоўнікі

Артур Вольскі

Вітаю!

Вуліца мая — Лагойскі тракт.

Нумар першы — на фасадзе дома.

Гэта ўжо не мара. Гэта — факт,

сцверджаны рашэннем выканкома.

Стала мне яна яшчэ радней.

У забытых назвах ёсць патрэба.

З даўнім —

і наступнае відней,

і надзейней пад нагамі глеба.