epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Пастарнак

Ты побач, даль соцыялізма...

Ты побач, даль соцыялізма.

Ты скажаш — блізь? Між цеснаты,

Дзеля жыцця, дзе мы сыйшліся, —

Перапраўляй, ды толькі ты.

 

Ты курышся скрозь дым тэорый,

Непараўнаная зямля,

Бы шлях у свет, бы шлях да мора,

Бы ў Грузію з Млет роўны шлях.

 

Ты край, дзе ўдовам у Пуціўлі

Зязюлькамі не кукаваць,

І я ўсёй праўдай і шчасліўлю,

Ёй прэч не трэба выглядаць.

 

Дзе вольна дышыцца ім побач,

Дзе пал не мучыць, не гняце,

Не пакідае ў рэшце дробі

На боль для матак і дзяцей.

 

Дзе быту дробную падачку

З быцця не маю ў рэшту я,

А значу тое, што я трачу,

І трачу ўсё, што знаю я!

 

Дзе голас, наўздагон пасланы

Непераможнай навіне,

Майго дзіцяці расцвітаннем

Гукае з будучыні мне.



Пераклад: Алесь Дудар