epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

"А гукі фартэп’янныя-звычайныя..."

а гукі фартэп’янныя-звычайныя

пад пальцамі прабегла гэта лета

вяртаючы нясуць “черты случайные”

узьнёлыя нібыта старасць Фета

падборкаю невыпадковых каліваў

гучаньня праз балкон ідзе гамонка

калі адчайна крыльле апускае

бязладная птушыная гармонія

усеабдымным-задуменным гукам

праменьне палахлівай гэткай раніцы

калі пяшчоту падбіраюць рукі

што музыкаю толькі быць зьбіраецца


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс