epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

"А і праўда..."

а і праўда

сам марыў пра гэткую будучыню

тымі песьнямі-снамі ды сумам дзіцячым

і зьдзіўляе мяне тады чаму

дачаканага шчасьця не бачу

гэтак часам калі гляджу

адтуль з-за плячэй

з-за сваіх плячэй

здольны і сілу і долю адчуць

і ўдачу

і нешта яшчэ

але азірнуся

калі дазволіць

паклажа што доўга-старанна нясу

дык бачу там толькі блакітную волю

праз голад

праз сьлёзы

праз сёньнешні сум


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс