epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

"А нас у тэтрах-кіно прывучылі..."

а нас у тэтрах-кіно прывучылі

што ўсё неўсур’ёз

бо потым на авансцэне дзяўчына

без крыку і сьлёз

хвілінай паверыш што шчасна жывецца

на гэтай зямлі

а потым – сьвятло

і часовае месца

ізноў здабылі

і скрозь мітусьня і не ўгледзіш прычыны

прайшло – не было

ці гэтакім чынам ад нас адключылі

сьвятое сьвятло?


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс