epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

"А сонца і праўда жар-птушкай садзіцца..."

а сонца і праўда жар-птушкай садзіцца

агонь запаліўшы за гаем далёкім

над дзедавай дзесьці забытай сядзібай

заходу віхор пад чужынцаў аблокі

так вечар дазволіць абсяг расьпячатаць

дзе я хлапчуком

мама зноў маладзіцай

паэзіі толькі дзіцячы пачатак

што сонца за гаем жар-птушкай садзіцца


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс