epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

"А стане часам страшнавата трохі..."

а стане часам страшнавата трохі

што ўсё спрамілі ды раскарчавалі

нас клычуць толькі дробныя трывогі –

сапраўдных страт з-за іх не прадчуваем

і толькі бор парою летняй

гудзе трывогаю ўсясьветнай


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс