epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Аб’явы

на слупе б’ецца шал выжываньня

аб’яўляецца сквапнасць і роспач

нехта кветкі пляце вышываньня

нехта лета расадаю росьціць

вэлюм вернасьці вее па ветры

прадаецца вясельным уборам

абсякаецца сораму вартасць

абсыпаецца памяці хорам

што там скрыня

якую бабуля

адчыняючы вечка юнацтва

адчувае чадрой у Кабуле

ды дзіцячаю клюшкай канадца

гэтак кожны бядзе патурае

беспрытульнасць агульную песьціць

бездань зьверху двума ліхтарамі

неба шэра-блакітнае месьціць


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс