epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

"Ад ускраін да цэнтру..."

ад ускраін да цэнтру

расстаўлялі акцэнты

так фальшыва-фацэтна

зь беларускім акцэнтам

беларускім фальцэтам

куцым словам бясцэнным

расстаўлялі акцэнты

зь беларускім акцэнтам


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс