epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

"Адкрылася бяздоньне цёмных зор..."

адкрылася бяздоньне цёмных зор

няновых сонцаў разьвітаньня промні

бяздоньне арыштаў-этапаў-зон

і зьдзеку-здзеку…

добра што не помню

ды я там быў

хоць мёду і не піў

а патаку мачаў ваенным блінам

цяпер мая нянавісць не кіпіць

сягоньнешняй дубінкай грэе сьпіну


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс