epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Адлюстраваньне

пераварочвае люстэрка

ды адварочвае сьвятло

і замарочвае наступным

якое будзе і было

адлюстраваная звычайнасць

выявай-думкаю-ліцьцём

скуль вырываецца адчайна

ды абяртаецца жыцьцём

рэальнасць сьціпла саступае

(узгоркаў, рэчак ды лясоў)

пакуль што памяць не сьляпая

а потым сьцерлася і ўсё

глядзіць адно адлюстраваньне

найменьнем зь цемры забыцьця

павее сілай затрыманай

(ці назапашанай?)

хаця...


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс