epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

"Адзіноты начной надзейнасць..."

адзіноты начной надзейнасць

то не дня мітусьня...

што ты знаеш

шукаю людзей я

штохвіліны-штодня

у малых можа зноў далучуся

аблачынкі лічыць

у юнацтва вясёлым хаўрусе

бачыць радасьці далячынь

у паплечнікаў чыстай любові

ашчаджу да ўсяе

гэтай сіняй-зялёнай-ружовай

што ўсясьвет расьсяе

а чырвонага сонца старэньня

позьні промень хачу

каб пры ўсякім здаровым здарэньні

сьлёзы шчасьця ўваччу...

часам цяжка зь людзьмі

складана

адзінота ямчэй

але ж гэта недасканаласць

тваёй долі яшчэ


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс