epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Аладкі

 

У пясочніцы пяску

ані парушынкі.

Тут трымаю я муку,

цукар і разынкі.

Ладу-ладу-ладкі –

я пяку аладкі.

Тату, брата і матулю

я аладкамі частую:

“Ешце, анігадкі.

Смачныя аладкі.”

 


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: “Падарунак” – вершы для падлеткаў, для малых і для тых, хто не зрабіўся дарослым
Крыніца: электронны рукапіс