epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Алесь Гарун. 1920

твае эксьперыменты часта

зьдзіўляюць мудрае жыцьцё

навошта разьдзімаць адчайна –

і так увысь шугаў касьцёр

ламаць хваінку на калена

яшчэ танчэй

танчэй яшчэ

навошта тое што смылела

яшчэ крывавей-балючэй

каб сэрца ўпартаю паходняй

палала болесна ўначы

хто там бяскрыўдны ды бясшкодны

не зацінайся не маўчы

але згаджайся доляй вольны

як кінуты ў ральлю сам-пяць

гадуй свой плён

але ўсёроўна

вярнуўся ён

але й сягоньня

яны не чуюць

сыта сьпяць


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс