epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

"Анфілада..."

анфілада

гонару партал

дзе мне ведаць што гэта такое

скрынкаю жыву як таракан

з тараканам разам у пакоі

добра што пакінулі ў спакоі

ні ў аркан

ні шыхтам у паркан

на сьцяне шпалеры пад паркаль

гай (фотавыява!) над ракою

тут мае выгоды (часам, злосьць)

можа завітае нейкі госць

заядаем хлебнае катлетай

а яшчэ ж і тэлевізар ёсць

сядзьма на канапу ягамосць

пацікавімся раздайным сьветам


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс