epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Арэлі

 

Сьнег у лесе.

Вятрыска стаіўся.

Сеў сьнягір на галінку.

Стаміўся.

Ціха скрозь.

Не кіўне ні сьцяблінка.

Толькі гушкае птушку галінка.

 


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: “Падарунак” – вершы для падлеткаў, для малых і для тых, хто не зрабіўся дарослым
Крыніца: электронны рукапіс