epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Бадзёрае гучаньне

 

Быцьцё нібы выбухне гукам бадзёрым:

і бомы ільдзінак,

і бурбалкі лужын.

Бруяцца крыніцы,

і рэчкі ў азёры

бурліва бягуць і дажджамі, і сьцюжай.

Напішаш усё з гэтай літарай скора,

бо большай любові спазнаць не бяруся:

бярозы, брусьніцы і бусел над борам

у небе бацькоўскім тваёй Беларусі.

 


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: “Падарунак” – вершы для падлеткаў, для малых і для тых, хто не зрабіўся дарослым
Крыніца: электронны рукапіс