epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Барабан

 

Татка мне падараваў

барабан і ноты.

Каб я такты адбіваў –

столькі той работы!

Барабан грыміць такі,

радасць не стрымаўшы, –

барабанавы бакі

барабаняць маршы.

Можа, стукаю не ў лад?

Падвучуся трохі

і пакрочу на парад

сьвята Перамогі.

 


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: “Падарунак” – вершы для падлеткаў, для малых і для тых, хто не зрабіўся дарослым
Крыніца: электронны рукапіс