epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Белабровік

 

Дзень пагодны

песьняй строіць

дрозд лагодны –

белабровік.

Белабровічак малы

зьвіў гняздзечка на зямлі

проста ў купіне густой

пад алешынай-кустом.

Асаку як расхінуў,

ні яечка не крануў,

хай гадуе птушанят –

іхным песьням буду рад.

 


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: “Падарунак” – вершы для падлеткаў, для малых і для тых, хто не зрабіўся дарослым
Крыніца: электронны рукапіс