epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Будаўнік

Тук-тук-тук,

тук-тук-тук!

Чуеце старанны стук?

Я заўзяты працаўнік,

змалку завіхацца звык –

з кубікаў будую домік.

Хто жыве ў ім? Невядома!

Тук-тук-тук,

тук-тук-тук!

Можа, вожык, можа жук!

 


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: “Падарунак” – вершы для падлеткаў, для малых і для тых, хто не зрабіўся дарослым
Крыніца: электронны рукапіс