epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Хамячок

 

Мой кусьлівы хамячок –

белы гальштук і бачок.

Ён схаваецца ў салому –

і маўчок!

Хай там лета ці зіма,

хай там воля ці турма,

ён зашыецца ў салому –

і няма!

 


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: “Падарунак” – вершы для падлеткаў, для малых і для тых, хто не зрабіўся дарослым
Крыніца: электронны рукапіс