Тры рэчы ўсяго
А былі б не павінны
Зьдзіўляюць якраз:
Што я ў гэтым месцы
Што гэтай хвілінай
Што я сярод вас
свой лёс аналізуючы памалу
такою думкай баўлюся яшчэ я:
калі б мяне маленства не ламала
тады б юнацтва зьнішчыла дашчэнту
цяпер калі гадоў яшчэ не надта
і радасьць разуменьня не настала:
калі б мяне не лушчыла юнацтва
хіба такою б занялася сталасьць
а зараз за акном майго вагона
звычайная мільгае незвычайнасьць:
дык вось чаму апошнім перагонам
усьцешвае маршрут неаканчальны
зеленавата вуліцай праходжу
паўмроя-паўняведаньне-паўсон
заленаваўся тварыкам прыгожым --
нясталая пастава й парасон
па мітусьні снуюцца кросны сонца
ня тое каб застыглі
ды барджэй
стасуецца да соцыюму соцы-
юм але юмбрык даражэй
дзе ў пінжачку шчасьдівым фаліянтам
студэнт (відаць, што вечны!) да таго
ўжо звычны каб цікаўнасьць на халяву
задавальняць чытаючы бягом
вялізная-няўклюдная дзяржава
навокала пакінуўшы мяне
і сьцяг апошняй кропляю іржавай
варушыцца вышэй як на сьцяне
мы сягонняшнія жыхары
гэтак собіла хвалю трымаць пад нагамі
быць каменьнем асьнежаным гэтай гары
разам самай высокаю нотай у гаме
(гэта значыць, у шуме бязладным быцьця)
накавальні гарачае наканаваньне
падпірае бяскрыўднай надзеі працяг
прыстасавальніцтва – процістаяньне
раўнавагу ўважаем
мяркуем што мы
вастрыё гэтай думкі нацэленай
здрайцы
адганіце кароў
падцягніце штаны
вам пашчасціла з гэтымі промнямі
знайце
1990