epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

"Цяпер..."

цяпер

калі чытаеш ягоных вершаў страсьці

дзе кожная юная літарка аж дрыжыць

чуеш адразу: да старасьці

ён і не мог дажыць

і не тое каб пе хапіла гарэньня

ламотнай вады берасьцянога карца

бо старасць усё-такі – прымірэньне

чаканьне прыпынку-канца


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс