epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Цішыня

 

Кажа Ясіку матуля:

"Птушкі ўжо даўно паснулі,

сьпіць дурэньне

сьпіць гульня.

сьпіць навокал цішыня.

Гэту цішыню. глядзі

ты,сынок. не пабудзі."

"Мама,-- кажа сын,-- сасьню

я сягоньня цішыню."

Рэчка лашчыцца да пня

чыстая, як цішыня.

Воблака на схіле дня

лёгкае, як цішыня.

У кутку медзьведзяня

мяккае, як цішыня.

Ля драўлянага каня

цемнатою цішыня...

Сьціх хлапчына на канапцы,

нешта сьніць насустрач дню.

Толькі Ясікавы цацкі

ўсьцяж вартуюць цішыню.

 


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: “Падарунак” – вершы для падлеткаў, для малых і для тых, хто не зрабіўся дарослым
Крыніца: электронны рукапіс