да Купалы ды ў ягады
едзе менскі народ
дзе пагода няяркая
між дажджоў і прыгод
лета ў сіле і літасьці
быццам Бог на крыжы
павуцінкаю леташняй
верш нясьпелы дрыжыць
зараз робім вылазіны
сёньня ўсе – цыганы
прыпыніўся пад Вязынкай
электрычны цягнік