epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Да бабулі

 

Дзень ды дзень – надыйдзе лета,

птушкамі зазвоніць.

Стане цэлая планета

цёплаю, зялёнай.

Летнім часам вольна ў вёсцы,

весела, цікава.

там мая бабуля ў госьці

зноў мяне чакае.

 


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: “Падарунак” – вершы для падлеткаў, для малых і для тых, хто не зрабіўся дарослым
Крыніца: электронны рукапіс