epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

"Даўно сябе ў чужых вачах не бачыў..."

даўно сябе ў чужых вачах не бачыў

не фігуральна – сама што ў прамым

калісьці ў воблаку сьлязы цялячай

ці ў конскай чысьціні

сівой як дым

такое філіграннае скажэньне

такая геаметрыя жыцьця

і дзе яшчэ так вычварна скажэце

злучаюцца пачатак і працяг

цяпер

цяпер прызнацца не захочаш

якім звычайным воблік стаў цяпер

дзе тыя непалоханыя вочы

што бачылі ў нязьведаным цябе


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс