epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Дождж у лесе

 

Вецер шасьне,

гром ударыць –

дождж у лесе гаспадарыць.

У дупле сядзіць вавёрка,

ёй не мулка,

ёй не волка.

Зайчаняты пад кусты

папазашываліся.

Лісяняты пад хвасты,

пышныя, схаваліся.

Зверу кожнаму прыдатны

кут-дамок, нара ёсць.

Толькі выдра ды андатра

па рацэ шныраюць.

Мокрых не пужае дождж,

бо ў вадзе макрэй усё ж.

 


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: “Падарунак” – вершы для падлеткаў, для малых і для тых, хто не зрабіўся дарослым
Крыніца: электронны рукапіс