epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

"Два люстэркі..."

два люстэркі

твар у твар –

вось і злоўлена бясконцасць

але яе ўсёроўна не ўбачыць –

галава замінае


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс