epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Дзяцел

 

Так-нятак, так-нятак!

Стук у лесе, што за знак?

Гэта дзяцел,

гэта дзяцел

ладзіць дзьверы ў новай хаце,

каб вавёрчына дупло

непрыступнае было.

Тук-тук-тук;

Так-так-так!

Да работы ён мастак.

 

 


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: “Падарунак” – вершы для падлеткаў, для малых і для тых, хто не зрабіўся дарослым
Крыніца: электронны рукапіс