epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Дзяжурная

 

Я -- дзяжурная, пакрышку

міскі расстаўляю.

Пакладу відэльцы, лыжкі --

песьню засьпяваю.

Стол, услончык падраўняю,

пакладу сурвэткі

і скажу, як наша няня:

"Смачна есьці, дзеткі!"

 


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: “Падарунак” – вершы для падлеткаў, для малых і для тых, хто не зрабіўся дарослым
Крыніца: электронны рукапіс