дзе яны тыя
каторых ні хітрасць
ні сіла ні ганьба ні сквапнасць
якія не толькі ў скрыні-мяхі
да праўды
да хараства
пуста на ўзгорках
ні дрэваў гонкіх
ні цэркваў ні ветракоў
якім зараз словам гаюча-горкім
адваражыць праклён
гнуцца ценькія лозы-трава
пень не ўстае з калень
можа ўжо заўтра
заўтрага вам
калі скалане…
вось жа падзьмула ветрам з-за сьвету
памаяцьцю вытраўленай
дзе наша сьмеласць
дзе наша вернасць
якая ўсё вытрывае?