epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Дзед Мароз

 

Дзе сьнег ляжыць багаты

і рэчкаю між лоз

сюды, на наша сьвята,

Шыбуе Дзед Мароз.

Сьпяшае, накірункі

мяняючы свае,

бо цуды-падарункі

ён дзецям раздае.

Дастане з торбы сьледам

надзеяў і прыгод,

бо разам з гэтым Дзедам

прыходзіць Новы Год.

 


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: “Падарунак” – вершы для падлеткаў, для малых і для тых, хто не зрабіўся дарослым
Крыніца: электронны рукапіс