epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Дзедаў расповед

помню гэты лес

(і ягады салодкія

шурапацяць маліньнікам пад пальцамі)

помню ведаў быў што (волі асяродак)

некалі падпіліцца-падпаліцца

на вянкі-падрубы альбо ў печ паколем

тым жыла майго маленства весь

толькі дзе ж бы…

дзе ж бы я… (і ў горле комам!)

сьпілены-раскарчаваны ўвесь

ён спачатку на баку пагорка

пакідаў памалу свае пні

потым тая купка дрэў тырчэла горда

(напамінак пра маленства дні!)

а цяпер… цяпер і ўспомніць можна

(як паветра вернасьці схапіць)

што ж у нас… у нас калгас заможны

можна чорта ў горадзе купіць


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс