epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Філасофія

усё

што ні ўсьвяткуе галава

за шыбінай

уверсе як унізе

усё ад перадмовы да заўваг

перачытаць ты здольны ў гэтай кнізе

і ўсё ёсьць

усё

што ні захопіць чысты зрок

прз утрапеньне-сорам

сьмех ці сьлёзы

сьвітальны вецер

ростані дарог

ды камяні

што мрояць пры дарозе

і ўсё жывое

усё

што абдымаеш ты душой

усё сьляпое да апошняй цалі

ці безаглядна блізка падыйшоў

ці мудрыя з глыбіняў абяцалі

і ўсё праўда


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс