epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

"Гара грувасткаю бусьлянкай..."

гара грувасткаю бусьлянкай

навісла над шашою

і дрэўца чорнаю маланкай

учэпіста-сухое

як з учарашняй хмары блісьне

(вунь: сонейка за дісьцем!)

упэўненае ў сьвеце чорным

і трэшчыны як іскры


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс