epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

"Гэта ж серп а не каса..."

гэта ж серп а не каса

праўда ёсць і молат

гэткі сьверб: кусаць-кусаць

д’ябла ды анёла

праз вякі як празь вянкі

людскасць адціраюць

а калі наўкол ваўкі

кіпцюроў царамі

а калі ў рацэ зарой

той туман крывавы

хто зароў а ра зьвяроў

будзь здароў ківалі

потым Божая раса

ды сьляпая моладзь

гэта ж серп а не каса

дайце ведзьме молат


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс