epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

"Гэты час..."

гэты час

ён зьнішчае адно

безнадзейна-спакойна

асабліва калі не відно

адзіноты супольнай

навучыўшыся траціць-губляць

не шкадуеш што трэба

асабліва калі зарабляць

асалодаю хлеба


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс