epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

"Гэты якраз пасьлясонны галас..."

гэты якраз пасьлясонны галас

перамагае грукат вагонных колаў

цыганка-цыганка

не лезь у мой лёс

мне і самому вядома даволі

сам бы хацеў ведаць меней

міне

гэты час яснвсьці – чым абнадзеіцца

зноў устрывожыцца лёгкі ўспамін

вечнага непрычаканай гадзіны

маеш кабета сьвядома трываць

чуеш: трывога наўкол узьнялася

шлях мой і зараз залішне прамы

так што няўпэўненым не падзяліся


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс