epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

"Горы стаяць і стаяць..."

горы стаяць і стаяць

не сьвярбяць іх падэшвы

помняць каменьні

якія іх буры крышылі

тут нечакана пачуеш

які ты нядэшлы

тут нечакана пачуеш

як вабяць вяршыні


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс