epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Гусак

 

Шыю пыцягнуў гусак,

так на Г падобную,

сядзе на нагу гузак,

адбягай па-добраму.

Я вазьму даўгі дубец,

грымну шабляй гонкаю.

Хай сабе траву скубе

недзе пад сасонкаю.

 


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: “Падарунак” – вершы для падлеткаў, для малых і для тых, хто не зрабіўся дарослым
Крыніца: электронны рукапіс