epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

"Іду..."

іду

накрыты з галавою

плашчом

жыхар мікрараёна

тут вецер мусіць помніць волю

зямлі

нішчымнай і зялёнай

тут непагадзь цяпер начуе

прагнаная за сьцены места

прырода зразу не пачуе

што мы яе займаем месца


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс