epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

"Я не паэт..."

я не паэта…

Янка Купала.

 

 

я не паэт

хоць поўна намярзае

на шыбіне вакна дзівосных сноў

і думка лёгка скача (чым не заяц

між гурбамі непатаптаных слоў?)

я не паэт

дзе гэны варты варыць

у вобразах міжвольную рэальнасць

маёй душы (узрушанай?) да твару

залежная-пустая сузіральнасць

я не паэт

дзе здольны пакрысе

нанізвае зьдзіўленьні

цуд на цудзе

мне б

(хоць бы крайчык!)

той нябачны сэнс

аголенасць таго

што ёсць і будзе


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс