epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

"Я жыву ў пустым мікрараёне..."

я жыву ў пустым мікрараёне –

воблака карэньне не пусьціла

ды яшчэ не ўзьветрылася крона

дзе-нідзе то дубчык то лісьцінка

чуеш: як тут ветрана і суха

ні пакутамі не росна ні грахамі

не пачуеш як сабе ні слухай

памяці вільготнага дыханьня

гэты гмах пакуль жыцьцю стрыечны –

неўтрамбованая каляіна

не ляжыць падваліна-спрадвечнасць

як пад зруйнаванай камяніцай


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: Жанчак Б. Некалі потым: вершы / Барыс Жанчак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 174, [1] с.
Крыніца: электронны рукапіс