epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Ягады

1
2


 

 

1

 

Пад лістом зялёным – зорка,

ягадка чырвоная.

Ходзіць сонейка над горкай,

птушак зачароўвае.

Мы зь Міколкам знаем слоўка:

каля ягад тупаўшы,

назьбіралі поўны слоік

і яшчэ паўкубачка.

 

 

2

 

Прыгінаўся ля гальля,

завіхаўся на палянцы.

Колькі бачыў ягад я,

столькі ў сьне пасьля прысьняццца.

У блакітным кубку? Не!

Пад лісточкам, неахвоча...

Можа, нават і не ў сьне,

а калі заплюшчыш вочы –

зразу ягад цэлы рой!

Жменяй, купкаю, чародкай,

пад бярозкай, пад гарой...

То-та сон такі салодкі.

 


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: “Падарунак” – вершы для падлеткаў, для малых і для тых, хто не зрабіўся дарослым
Крыніца: электронны рукапіс