epub
 
падключыць
слоўнікі

Барыс Жанчак

Ягады маленства

1
2


1

водар гойны

водар сьлічны

сэрца яснасьці лясной

сарамлівая сунічка

саладзее пад кустом

сонцу ў вочы ані краем

вільгаць-змрок яе жытло

ды зьбірае-ашчаджае

наліваецца сьвятлом

 

2

прыгінаўся ля гальля

завіхаўся на палянцы

колькі бачыў ягад я

столькі ў сьне пасьля прысьняцца

у блакітным кубку? не

пад лісточкам неахвоча

можа нават і ня ў сне

а калі заплюшчыш вочы

зразу ягад цэлы рой

жменяй

купкаю

чародкай

пад бярозкай

пад гарой

то-то сон такі салодкі

1990, 2002

 

 


1990-1993?

Тэкст падаецца паводле выдання: зборнік "Жменя насення"
Крыніца: электронны рукапіс